ПОСТАЦІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ: РАГНЕДА

  

  Гісторыя асобнай краіны – гісторыя ўсяго сусвету ў некаторай ступені. Гісторыя маёй роднай краіны не толькі заблытаная і багатая на падзеі, але і незаслужана пазбаўленая ўвагі. Постаці гісторыі вельмі разнастайныя: княжычы, ваяры, асьветнікі і друкары, а некаторыя падзеі нагадваюць прыгодніцкі альбо дэтэктыўны раман.

  Перенесемся ў далёкія часы Сярэдневечча у горад Полацк, які лічыцца найстаражытным горадам Беларусі паводле пісьмовых звестак (862 год). У гэты час князем быў Рагвалод. ПОСТАЦІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ: РАГНЕДААднойчы з’явіліся ў Полацку сваты ад Яраполка, кіеўскага князя, да Рагнеды. Адначасова заслаў сватоў і Уладзімір. Пра падзеі далей тлумачыць Лаўрэнцьеўскі летапіс: «Рагвалод трымаў і княжыў Полацкай зямлёй, а Уладзімір сядзеў  в Ноўгарадзе… І быў пры ім ягоны дзядзька Дабрыня. Ён жа спытаў  у дачкі: Ці хочаш за Уладзімера? Яна жа адказала: Не хачу разуці рабычыча, хачу за Яраполка». За абразу Полацк быў зруйнаваны, а Рагнеда стала жонкай Уладзіміра, які забіўшы брата, стаў князем кіеўскім. 

   З Рагнедай і яе малым сынам звязаны і іншыя летапісныя звесткі. Доўгі час она жадала адпомсціць за забойства сваёй сямьі і зрабіла замах на жыццё мужа і князя, а калі раз’юшаны Уладзімір узяў меч, маленькі сын Ізяслаў стаў на абарону маці. Апошнія часы Рагнеды былі такімі ж пакутнымі, як і сё яе жыццё, адзінаццаць гадоў яна пражыла манашкай. Сын жа стаў полацкім князем, але ўжо не па лініі Рагвалодавічаў, а по лініі Рурыкавічаў.

 

Чытаць:

Кастусь Тарасаў Памяць пра лягенды

 

Глядзець:




Protected by Copyscape